«Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Лента новостей

–пад такой назвай пачаўся раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці. У гэтым годзе конкурс ладзіцца ў  9 намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Мадэль пажарнай тэхнікі”, “Мяккая цацка”, “Сачыненне”, “Апавяданне”, “Верш”, “Фотаработа”. Жадаючым паспрабаваць свае сілы ў конкурсе прапанаваны наступныя тэмы: “Я б у выратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць”, “Шкода курэння”, “Аварыі, катастрофы нашага веку”, “Прычыны надзвычайных сітуацый” і інш.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 21 лютага, а да 24 лютага РАНС сумесна з раённым аддзелам адукацыі арганізуюць выставу работ дзіцячай творчасці. Найлепшыя работы, вызначаныя аргкамітэтам конкурсу, будуць прадстаўляць наш раён у абласным туры. Дарэчы, у аргкамітэт, акрамя служачых аддзела па надзвычайных сітуацыях, уваходзяць прадстаўнікі аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага аддзела адукацыі, райкама ГА “БРСМ”, раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *