“Чытальная зала пад адкрытым небам”: новы бібліятэчны праект стартаваў у Вялікай Бераставіцы ў Год культуры

Лента новостей

IMG_4145У Вялікай Бераставіцы стартаваў праект «Чытальная зала пад адкрытым небам”, арганізатарам якога стала Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага. Асноўная мэта праекта – стымуляванне зацікаўленасці грамадзян да кнігі і чытання, далучэнне да чытання дзяцей і падлеткаў. Чытальная зала пад адкрытым небам уяўляе IMG_4115 IMG_4129 IMG_4139 IMG_4142IMG_4154сабой перасоўную бібліятэку, якая прапануе ўсім жадаючым апошнія выпускі часопісаў і газет, самыя папулярныя выданні па дызайну інтэр’ера, садаводству, кулінарыі, навінкі сучаснай мастацкай і дзяцячай літаратуры, займальныя дзіцячыя энцыклапедыі, часопісы, кніжкі-размалёўкі і інш. Будуць прадстаўлены і тэматычныя выставы.
Чытальная зала пад адкрытым небам размяшчаецца на плошчы гарадскога пасёлка і працуе з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 18.00 з улікам умоў надвор’я.

Валянціна Чыкун, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага, фота Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *