У сельгаскааператывах Бераставіцкага раёна пачалася абарона мерапрыемстваў

Лента новостей

Наш раён аграрны, і ў найбольш эфектыўным, далейшым развіцці менавіта сельскагаспадарчай вытворчасці зацікаўлены ўсе. У пачатку года ў сельгаскааператывах для гэтага выпрацоўваюць адпаведную стратэгію. У гаспадарках раёна пачалася ўжо абарона мерапрыемстваў па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год. Пройдуць яны ў сціслы тэрмін – да 21 студзеня. Кожная служба ў гаспадарках прадстаўляе раённай камісіі свой план выканання намечанага. Даць станоўчыя вынікі павінны павышэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, прадуктыўнасці жывёлы і іншае. У гэтым годзе першым прадставіў свае мерапрыемствы СВК “Цецяроўка”.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *