У Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбылося праслухоўванне калектываў інструментальнага жанру

Лента новостей

1 3 4 5 6У мінулы чацвер, 17 сакавіка, у Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбылося праслухоўванне калектываў інструментальнага жанру ў рамках II абласнога агляду-конкурсу, які праводзіцца Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці. Увазе журы і гледачоў былі прадстаўлены конкурсныя праграмы народнага інструментальнага ансамбля «Вереск» настаўнікаў Пагранічнага філіяла школы мастацтваў, узорнага эстраднага інструментальнага ансамбля «Tutti» і інструментальнага ансамбля «Accolada».

7Абласны агляд-конкурс калек­тываў інструментальнага жанру праводзіцца з красавіка мінулага года па канец сакавіка гэтага года ў кожным раёне вобласці і ў г.Гродна. Для ансамбляў і аркестраў народных інструментаў ён адначасова з’яўляецца адборачным турам абласнога фестывалю народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”, які пройдзе ў г.Ліда.
Галоўная задача агляду – выяўленне новых творчых калектываў, садзейнічанне іх мастацкаму развіццю, павышэнню сцэнічнай культуры і выканальніцкага майстэрства, а таксама абагульненне вопыту творчай дзейнасці лепшых аматарскіх калектываў інструментальнага жанру, яго папулярызацыя і больш актыўнае ўкараненне ў практыку.
Конкурсныя праграмы інстру­ментальных ансамбляў доўжыліся ад 10 да 20 хвілін і складаліся з твораў сучасных беларускіх і расійскіх аўтараў, папулярных эстрадных кампазіцый у інструментальнай апрацоўцы кіраўнікоў калектываў.
Праслухоўванне прайшло паспяхова. Гэта пацвердзіла і член журы, метадыст па інструментальнаму жанру Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ганна Чыж, адзначыўшы высокі выканальніцкі ўзровень прадстаўленых калектываў.
Канчатковыя вынікі ІІ абласнога агляду-конкурсу калектываў інструментальнага жанру стануць вядомыя пазней. Зазначу толькі, што народны інструментальны ансамбль «Вереск» і ўзорны эстрадны інструментальны ансамбль «Tutti» ўжо ўдзельнічалі ў ім у 2010 годзе. Тады «Tutti» стаў лаўрэатам І ступені.

2Для даведкі. Духавы аркестр арганізаваны ў 1994 годзе. Спачатку ён налічваў невялікую колькасць удзельнікаў і, у асноўным, выступаў толькі на школьнай сцэне. У 2004 годзе клас духавых інструментаў узначаліў настаўнік Вадзім Антоненка. З гэтага часу пачынаецца новы этап у станаўленні і развіцці духавога аркестра. За дасягнутыя поспехі ў папулярызацыі духавой музыкі, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць у 2008 годзе духаваму аркестру было прысвоена званне «ўзорны». На базе аркестра ствараліся ансамблі рознага складу: дуэты, трыо, квартэты, квінтэт. Самым паспяховым і запатрабаваным стаў эстрадны ансамбль. Ён прымае ўдзел ва ўсіх ўрачыстых мерапрыемствах раёна, выступае і па-за яго межамі.
Народны інструментальны ансамбль “Вереск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла школы мастацтваў дзейнічае з 2008 года. У ансамблі восем удзельнікаў – Святлана Баран (мастацкі кіраўнік, акардэон), Ганна Белавусава і Святлана Клімчук (домры), Вольга Купрыянава і Таццяна Сідаровіч (балалайкі), Галіна Антоненка (клавішныя), Ілья Худзякоў (бас-гітара) і Надзея Захарка (ударныя). Званне “народны” калектыў атрымаў у лістападзе 2014 года.
Інструментальны ансамбль «Accolada» створаны ў 2010 го­дзе. Яго кіраўнік – настаўнік класа баяна і акардэона Вольга Друмя. Удзельнікі ансамбля – вучні школы, якія іграюць на клавішных, акардэоне, баянах і скрыпках.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *