Сто трыццаць шэсць дзяцей з раёна — актывістаў школьнага жыцця, пераможцаў алімпіяд, дзяцей-інвалідаў, сірот, выхаванцаў прытулку, дзяцей са шмат-дзетных, прыёмных і апекунскіх сем’яў сталі гасцямі дабрачыннага навагодняга свята, якое па традыцыі адзначаецца ў раённым Доме культуры. На гэтым урачыстым мерапрыемстве абавязкова прысутнічаюць прадстаўнікі мясцовай улады. У віншавальнай прамове, з якой звярнуўся да дзяцей старшыня райвыканкама М.М.Сіцько, было пад-крэслена, што дзяржава пастаянна клапоціцца пра сваіх маленькіх жыхароў. Нездарма на працягу апошніх некалькіх гадоў у краіне напярэдадні навагодніх і калядных святаў праводзіцца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у якой прымаюць удзел многія ведамствы, установы, арганізацыі і прадпрыемствы.
Юным удзельнікам дабрачыннай ёлкі была прапанавана вясёлая і яскравая тэатралізаваная казка, традыцыйны карагод і, безумоўна, падарункі, якія былі набыты за сродкі з раённага бюджэту.
Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара