Адзначаны на абласным узроўні

Лента новостей

Прыз сімпатый гледачоў атрымаў удзельнік мастацкай самадзейнасці РДК і любімец бераставічан Андрэй Аруткін на абласным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні і маладзёжнай музыкі “Нёманская хваля”, які ўпершыню праводзіўся ў Гродна. Яркае выступленне Андрэя, яго вакальныя дадзеныя і выканальніцкае майстэрства адзначылі і члены журы, сярод якіх — прадстаўнікі прадзюсарскага цэнтра Гродзенскай абласной філармоніі. А ў студзені наступнага года Андрэй Аруткін прыме ўдзел у фінальным канцэрце тэлевізійнага фестывалю армейскай песні “Звязда”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства абароны РБ і Белтэлерадыёкампанія. Андрэй паспяхова прайшоў абласны этап фестывалю. І, калі яму пашанцуе ў фінале, прыме ўдзел у тэлевізійным запісе гала-канцэрту. Пажадаем Андрэю ўдачы і перамогі!

Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *