У перспектыве– рэканструкцыя кінатэатра

Лента новостей

Сваё прафесійнае свята адзначылі 17 снежня работнікі камунальнага ўнітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Бераставіцакінавідэасетка”. Калектыў з 11-ці чалавек працуе старанна, нягледзечы на зусім няпростыя ўмовы, у якіх знаходзіцца сёння кінавідэа-пракат у сельскай мясцовасці, на адсутнасць у райцэнтры належнай глядзельнай залы. Дарэчы, у наступным годзе рэканструкцыя кінатэатра, магчыма, будзе працягнута. На гэта запланаваны сродкі ў раённым бюджэце. Тым больш, што і ў адным з пунктаў новай Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2016 гады, прадугледжана завяршыць усе рэканструкцыйныя работы аб’ектаў кінавідэасервісу краіны.
Калектыў завяршае год з добрымі паказчыкамі. План платных паслуг насельніцтву выкананы на 102,8%. У асноўным, за кошт выездаў з перасоўнай відэаўстаноўкай па арганізацыях, гаспадарках і ўстановах адукацыі раёна, праката дыскаў з фільмамі,  эксплуатацыі більярда, настольнага футбола і дартса.
За адыходзячы год работнікі кінавідэапрадпрыемства арганізавалі каля 900 кінапаказаў. Кіналекторыі праводзіліся сумесна з работнікамі ЦРБ, райЦГЭ, ДАІ РАУС, таварыства выратавання на вадзе, аддзела адукацыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак, дарожна-транспартных і іншых здарэнняў. Да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам праводзілася работа па прафілактыцы табакакурэння, венерычных захворванняў праз адпаведныя тэматычныя стужкі.
А нядаўна ў школах раёна распачалі дэманстрацыю беларуска-расійскага мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць”.
З нагоды прафесійнага свята жадаем работнікам кінавідэа-прадпрыемства творчых поспехаў і плённай працы.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *