На цукровай плантацыі СВК «Макараўцы”

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_4270 IMG_4279 IMG_4281Цукровыя буракі ўбіраюць кожны год згодна з графікам, інакш буракапрыёмны пункт і перапрацоўшчыкі не справяцца адразу з вялікім аб’емам работ. А пакуль што “салодкія карані” на прасторных палетках даспяваюць, наліваюцца сокам, назапашваюць цукрыстасць.
У СВК «Макараўцы” цукровая плантацыя займае 600 гектараў. Гатункі выбралі перспектыўныя, з багатым патэнцыялам. Гэта Нэнсі, Фларата, Барута, Сі Бадзі, Радэрыка і Мандарын. Пры выбары гібрыдаў зараз улічваецца не толькі іх здольнасць даваць высокую ўраджайнасць і цукрыстасць, але і яшчэ іншыя важныя ўласцівасці. Па даных нямецкіх вучоных, рост ураджайнасці прыкладна на 45 працэнтаў дасягаецца за кошт добрага гатунку, а ў полі зроку аграномаў, акрамя гэтага, яшчэ і магчымае зніжэнне выдаткаў. Пры гэтым мае немалое значэнне ўстойлівасць каштоўнай расліны да захворванняў, шкоднікаў, стрэсаў. Стрэс у расліны можа выклікаць працяглая спёка, іншыя неспрыяльныя фактары. Нават форма караняплодаў, вышыня росту культуры пры выбары гатунку мае значэнне – лягчэй ці цяжэй іх потым убіраць. У добрага гаспадара ўсё пад кантролем.
Ураджайнасць цукровых буракоў у СВК “Макараўцы” ў сярэднім 400 цэнтнераў з гектара. Ручныя цяжкія ранейшыя праполкі даўно адышлі ў нябыт. Замест тупой матыкі зараз на ўрадлівай салодкай ніве працуе разумная хімія. Хімпраполку тут правялі 4 разы, з вясны расліны 2 разы падкармілі.
На буракаўборачным камбайне “Вервайт” у гэтым сельгаскааператыве заняты механізатары Іван Балюк і Віктар Гойлік. Агульны стаж Івана Балюка ўжо тры дзясяткі гадоў, у яго напарніка перайшоў на другі дзясятак. А разам на гэтай вытворчай тэхніцы яны ўжо трэці сезон. Кажуць, што зрадніліся, працаваць разам ім вельмі добра. Па прыгожым роўным полі іх магутны камбайн плыве, як карабель.
А на ўвішным пагрузчыку “Кляйнэ” працуе вопытны механізатар Уладзімір Болбат. На адвозцы салодкай сыравіны задзейнічаны вадзіцель Аляксандр Жвалеўскі. За рулём магутнага МАЗа-555147 ён трэці год.
“Салодкі” ўборачны канвеер працуе рытмічна.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *