Бераставіччына: учора і сёння

Лента новостей

02Наш і дагэтуль эканамічна моцны і прыгожы Бераставіцкі раён за апошнія 20 гадоў дасягнуў у сваім развіцці яшчэ больш значных сацыяльна-эканамічных і вытворчых паказчыкаў. Карэнным чынам змянілі свой выгляд гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца і сельскія населеныя пункты. Пра гэта, дарэчы, сведчаць здымкі мінулых гадоў і сучасныя фота аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.
З прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады на Бераставіччыне з’явілася 10 аграгарадкоў. Рэалізацыя Праграмы дазволіла павысіць узровень жыцця сельскіх жыхароў. У нас, як і ў цэлым па краіне, аграгарадкі сталі рэальнасцю, і менавіта на прыкладзе жыццядзейнасці ў іх можна назіраць, як Бераставіцкі раён — адзін з высокаразвітых сельскагаспадарчых рэгіёнаў—дынамічна развіваецца, нарошчвае эканамічны патэнцыял, павышае дабрабыт людзей.
03У аграгардках усё стваралася гарманічна і ўзаемазвязана: жыллё, вытворчы патэнцыял, інфраструктура, занятасць насельніцтва, сфера паслуг. Былі ўзведзены новыя сучасныя ці адрэканструяваны існуючыя жывёлагадоўчыя і збожжасушыльныя комплексы, малочнатаварныя фермы, добраўпарадкаваны тэрыторыі сельскагаспадарчых аб’ектаў, вытворчых зон, заасфальтаваны пад’язныя дарогі, разам са з’яўленнем навейшага абсталявання абноўлены і тэхналагічныя сістэмы, палепшаны ўмовы працы сельгасработнікаў і г.д. Асаблівая ўвага была нададзена аб’ектам сацкультбыту, сферы паслуг, амбулаторыям і ФАПам, школам і дзіцячым садкам. Цяпер тут камфортна жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей.

На здымках: новая вуліца ў аг.Пархімаўцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *