Працягваецца збор экспанатаў для будучага музея. У ліпені гэтага года на Бераставіччыне знаходзілася група ветэранаў вайны і моладзі раёна Паўднёвае Тушына Паўночна-Заходняй адміністрацыйнай акругі Масква. Менавіта яны перадалі ў падарунак будучаму раённаму музею некалькі нумароў газеты “Вечерняя Москва” 1941-45 гг. У нумары 155 за 03.07.1941 г. апублікаваны тэкст выступлення І.В.Сталіна па радыё 3 ліпеня 1941 г., у № 264 за 08.11.1941 г. размешчаны матэрыялы аб парадзе войскаў Чырвонай Арміі 7 лістапада 1941 г. у Маскве на Краснай плошчы, у № 107 за 09.05.1945 г. надрукаваны Акт аб ваеннай капітуляцыі Германіі, у № 147 за 25.06.1945 г. публікуюцца матэрыялы аб Парадзе Перамогі ў Маскве, які прайшоў на Краснай плошчы 24 чэрвеня таго ж года. У іншых нумарах друкуюцца зводкі Савінфармбюро, Загады Галоўнакамандуючага І.В.Сталіна, матэрыялы Канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў у Крыму і г.д.
Безумоўна, перададзеныя нумары “Вечерней Москвы” ваенных гадоў зоймуць пачэснае месца ў экспазіцыі будучага музея.
Мікалай Пацэнка, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры райвыканкама