Бераставіцкая раённая бібліятэка папаўняецца сацыяльна значнай літаратурай

Лента новостей

Для задавальнення патрэб грамадскасці раёна ў розных сферах жыцця—сацыяльна-эканамічнай, палітычнай, экалагічнай, адукацыйнай, культурна-асветніцкай—важную ролю ў бібліятэках выконвае сацыяльна значная літаратура. Яна спалучае ў сабе любоў і павагу да роднай зямлі, веданне сваёй гісторыі, культуры, мінулага нашага народа, фарміраванне гонару за сваю Айчыну.
З пачатку года ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму паступіла звыш 920 экзэмпляраў кніг гэтай накіраванасці. Чарговая партыя сацыяльна значнай літаратуры ў колькасці 213 экзэмпляраў была даслана нам і нядаўна. Сярод атрыманых выданняў—і перавыдадзеныя, ужо дастаткова вядомыя энцыклапедыі і навукова-папулярныя творы, і навінкі краязнаўчай, гістарычнай, грамадска-культурнай накіраванасці.
Вельмі карыснай юным чытачам будзе “Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў”, якая прызначана для тых, хто вывучае фізіку, матэматыку, філасофію, г.зн. кола навуковых дысцыплін, якія ахопліваюць усе бакі жыцця сучаснага інфармаванага грамадства. Атрыманы пакуль толькі І том гэтага выдання.
Адна з навінак—вельмі прыгожы, багата ілюстраваны даведнік “Я отдыхаю в Беларуси”. У кнізе прадстаўлены звесткі аб унікальных запаведных кутках Беларусі, дзе ў апошнія гады актыўна развіваецца адзін з самых папулярных відаў адпачынку—экалагічны турызм.
Яшчэ адзін зборнік з цікавымі фотаздымкамі — “Прынёманне. Гродзенская вобласць”. Трэба абавязкова на свае вочы ўбачыць гэтае выданне, а разам і непаўторныя краявіды Гродзеншчыны.
У даведніку “Гарады і вёскі Беларусі” кампактна і даступна адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі.
“Ніколі не забудзем”—кніга вельмі вядомая чытачам усіх узростаў. Сёлета, у год 65-годдзя Вялікай Перамогі, гэты твор выйшаў у новым выглядзе. Ён уражвае вялікім фарматам, мноствам фотаздымкаў дзяцей ваеннага часу і сучасных. Чытач атрымлівае ўнікальную магчымасць па-знаёміцца з чарговым, палепшаным перавыданнем кнігі апавяданняў беларускіх дзяцей пра змрочныя дні Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманы і шэраг іншых вельмі пазнавальных кніг.
Паважаныя чытачы! Наведвайце бібліятэкі, чытайце кнігі, асабліва сацыяльна значныя, бо менавіта яны прывіваюць любоў да роднай культуры, да роднага слова, да роднай літаратуры, а без гэтага немагчыма любіць родную зямлю.
Людміла Рыгосік, бібліятэкар аддзела камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонд



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *