У Бераставіцкім раёне ўшанавалі першых “тысячнікаў”

Актуально Сельское хозяйство

IMG_9178Узнагароджванне экіпажаў камбайнаў, якія першымі ў раёне ў сваіх класах камбайнаў намалацілі тысячу тон зерня, прайшло на Бераставіччыне.
Сярод лідараў – два экіпажы з СВК імя Варанецкага: старшы камбайнер Андрэй Аўтух і камбайнер Дзяніс Рапекта (камбайн “Лексіён”) і старшы камбайнер Сцяпан Талочка і камбайнер Андрэй Севяртока (камбайн “Джон Дзір”), а таксама экіпаж камбайна “Мега-208” з СВК “Макараўцы” ў складзе старшага камбайнера Віктара Ляховіча і камбайнера Андрэя Наўмовіча.
Павіншаваць з такім значымым “рубяжом” лепшых камбайнераў прыехалі старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон.
Іван Алізаровіч узнагародзіў пераможцаў жніва Дыпломамі абкама прафсаюза, грашовай прэміяй і сувенірнай прадукцыяй з сімволікай галіновага прафсаюза.
Не засталіся без узнагарод і вадзіцелі, якія першымі ў сваіх гаспадарках перавезлі тысячу тон зерня. Ім, у сваю чаргу, Дыпломы і грашовыя прэміі падрыхтаваў Бераставіцкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сярод лепшых вадзіцеляў, якіх павіншаваў старшыня райкама Уладзімір Апон, — Васілій Анісеня (СВК “Малабераставіцкі элітгас”), Юрый Чарняк (СВК імя Варанецкага), Васілій Кажура (СВК “Макараўцы”), Сяргей Аўдзітоўскі (СВК “Алекшыцы”), Андрэй Шклярэўскі (СВК “Пархімаўцы”), Валерый Грынько (СВК “Цецяроўка”) і Мікалай Ясюля (РУСП “Масаляны”).
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара

На здымку: узнагароджванне экіпажа ў складзе Андрэя Аўтуха і Дзяніса Рапекты (СВК імя Варанецкага).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *