Тэхніка ў СВК “Пархімаўцы” ў добрых руках

Лента новостей

IMG_1950Вясна – своеасаблівы строгі і адказны экзамен на гатоўнасць тэхнікі і старанне людзей у спрадвечным калаўроце сялянскіх работ. Бераставіцкі раён адметны, ён пастаянна лепшы сярод іншых раёнаў вобласці і рэспублікі. Вось і гэты год, будзем спадзявацца, прынясе новыя поспехі ў скарбонку дасягненняў нашых аграрыяў. А раслінаводства – неад’емны трывалы падмурак жывёлагадоўлі і ўмацавання эканомікі кожнага сельгаскааператыва.

У СВК “Пархімаўцы” добрая матэрыяльная база, дастаткова вытворчай тэхнікі. Цікава, што ў калгасе імя Горкага калісьці яе было яшчэ больш, успамінае загадчык машыннага двара Віктар Мацейчык. Калі гэты наш зямляк з вёскі Рудаўляны па размеркаванні пасля заканчэння Жыровіцкага тэхнікума прыехаў у гэтую гаспадарку, дык яго нават уразіла, што трактароў тут было 66. Яны былі ўсякія – “старажылы”, і нават гусенічныя.
— Вядома, многія з іх былі ўжо старыя, іх цяжка было рамантаваць, падтрымліваць у рабочым стане — расказвае Віктар Аляксандравіч. – А зараз тэхнікі значна менш, але яна вельмі эфектыўная.
З 1972 года, калі пачаўся працоўны шлях гэтага стараннага і нераўнадушнага да справы чалавека, тут змянілася літаральна ўсё. Зараз у сельгаскааператыве створаны выдатныя ўмовы для рамонту тэхнікі і для працы людзей. Ёсць нават лазня, а спецадзенне мыецца пральнай машынай, так што пра механізатараў, хлеб якіх лёгкім не назавеш, добра паклапаціліся. А з прыемным настроем чалавеку і працаваць лягчэй.
Віктар Аляксандравіч “ад дабра дабра” не шукаў. Як прыехаў калісьці ў гэты калгас, дык і застаўся. Больш за 25 гадоў адпрацаваў тут галоўным інжынерам. Лёсам сваім задаволены. І маляўнічыя мясціны яму падабаюцца, і работа па душы.
У СВК “Пархімаўцы” паспяхова пройдзены два этапы тэхагляду. У сакавіку 36 трактароў і самаходных пагрузчыкаў, а таксама 10 прычэпаў былі прадстаўлены на строгую праверку. А ў першай дэкадзе мая раённая камісія правярала тры самаходныя кормаўборачныя камбайны і касілкі.
IMG_1936Заключныя этапы – праверка зернеўборачных камбайнаў і буракаўборачных камбайнаў і пагрузчыкаў — пройдуць 8 ліпеня і 17 жніўня.
У СВК “Пархімаўцы” дружны калектыў, асновай якога з’яўляецца “моцнае звяно” трактарыстаў і вадзіцеляў. Тут любяць і берагуць тэхніку. Механізатары падтрымліваюць добрыя традыцыі, стараюцца ўсё рабіць, як мага лепш. Найлепшая своеасаблівая адзнака працы шчырага аматара тэхнікі – спраўнасць “жалезнага каня”. Тады можна выконваць і перавыконваць норму, робячы пры гэтым акцэнт на якасць. З лепшага боку паказваюць тут сябе і маладыя. Напрыклад, самыя добрыя словы мне давялося пачуць пра Васіля Сяпеева (на здымку ўнізе), які нядаўна апрацоўваў пасевы збожжавых гербіцыдамі.
Неспрыяльнае і няўстойлівае надвор’е можа стварыць пэўныя праблемы касавіцы, таму стаўка робіцца на аптымальную гатоўнасць тэхнікі і сціслыя тэрміны нарыхтоўкі кармоў. Ад гэтага залежыць іх якасць, а значыць, здароўе жывёлы і высокія надоі. Працаваць на сенажаці ў гэтым сельгаскааператыве будуць тры касілкі, а таксама кормаўборачныя камбайны КВК – 800 і Ягуар – 850. Добрага ўдалага вам першага ўкосу траў, сонечнага спрыяльнага надвор’я, шаноўныя землякі!

Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *