“Бог нараджаецца, моц дрыжыць…”

Лента новостей

christmasНараджаецца Бог! Чалавек, абудзіся! Гэта Бог становіцца Немаўляткам – “Дзіця нам нара­дзілася” – а чалавек далей жыве сабой, палітыкай, забойствамі, зайздрасцю, паклё­памі.
Свята Божага Нараджэння – гэта час, калі Адно Сэрца падарожнічае да ўсіх. Бог набліжаецца да твайго сэрца! Ці ты ўпусціш Яго? Ці тваё сэрца падрыхтавана для Бога і Яго Любові? Брат, сястра, затрымайся і запрасі Дзіцятка ў сваё жыццё, да сваіх радасцей і праблемаў – Дзіця пасмяецца ра­зам з табою і з табою паплача.
У гэтыя святы жадаем вам, каб тое, што з’яўляецца пусткай, тугой, цярпеннем, у гэтую ноч саступіла месца любові ў моцы доўгачаканага Хрыста. Няхай Божае Нараджэнне абудзіць вас да сузірання, да разважання, да маўчання перад Богам.
Віфліемская ноч, пячора пастуха, ціхая ноч… Цішыня з’яўляецца добрым правадніком пакоры. Услухайцеся ў гэтую цішыню. Пачуйце нешта большае. Гэта дарога благаслаўлёных. Так нараджаецца жыццё. Так нараджаецца святасць.
Дарагія браты і сёстры! Ад усяго сэрца жадаем вам святасці ў штодзённым жыцці, святасці ў вашых сем’ях. Бацькі, маліцеся да Езуса аб мудрасці для сябе ў выхаванні дзяцей, маліцеся аб веры. Няхай Дзіцятка Езус наведае кожную нашу сям’ю.
Езус вас любіць! Вы патрэбны Езусу!
Святары
Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *