– пад такой назвай праходзіў Тыдзень маці ў Паплаўскім яслях-садзе-базавай школе.
Пачаўся ён інфармацыйнай гадзінай “Дзень маці: аб гісторыі свята”, на якой класныя кіраўнікі расказалі дзецям аб святкаванні Дня маці ў Беларусі і ў другіх краінах свету.
Класныя кіраўнікі старэйшых класаў на класных гадзінах закранулі праблемы адносін да маці. Уладзіслава Іосіфаўна Бандарык правяла з вучнямі 6 класа этычную гутарку “Няма яе даражэй”, асноўнай тэмай якой стала каштоўнасць маці ў жыцці чалавека. Вольга Уладзіміраўна Баярчук прапанавала вучням 8 класа віктарыну ”Жанчына — чыё імя маці”, прысвечаную жанчынам, якія ўдзельнічалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Дзевяцікласнікі падрыхтавалі прэзентацыю “Мая любімая матуля”, дзе кожны вучань прадставіў жыццё і заняткі сваёй матулі ў фотаздымках.
Першакласнікі падзяліліся думкамі аб сваіх матулях у ходзе гутаркі-дыялога “Мама, мамачка!”
Наталля Уладзіміраўна Андрушка, класны кіраўнік 2 класа, прапанавала дзецям прэзентацыю ”Гэта мая мілая матуля”, на якой дзеці з вялікай пяшчотай і натхненнем па фотаздымках прадстаўлялі сваіх матуль аднакласнікам. Святочны настрой панаваў і на мерапрыемстве “Якая гаспадыня, такая і хата”. Дзеці з цікавасцю вывучалі здольнасці добрай гаспадыні, а затым самі вучыліся сервіраваць святочны стол.
У 3-м класе вучацца дзеці з мнагадзетных сямей, таму класную гадзіну настаўніца Алена Аляксандраўна Ляміна назвала “Мамін сад”, бо іх матулі падобныя да садоўнікаў, якія асцярожна вырошчваюць і ахоўваюць свае маленькія сады – дзяцей, а дзеці пастараліся намаляваць сваіх матуль.
Чацвёртакласнікі працавалі на практыкуме “Для маёй любімай мамы ласкавыя словы”, дзе разам з настаўніцай Люцыяй Люцыянаўнай Жыўлюк нагадалі словы падзякі і ўдзячнасці, якія патрэбна гаварыць для самай дарагой і адзінай — сваёй матулі, а конкурс малюнкаў паказаў, што кожная мама – самая прыгожая.
Яшчэ настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі святочную майстэрню “Падарунак для сваёй матулі”, дзе вучні сваімі рукамі падрыхтавалі цікавыя вырабы для матуль.
На чарговым пасяджэнні клуба маладой сям’і “Сям’Я” гаварылі аб тым, што нягледзечы на ўсе цяжкасці сямейнага быту, жанчына павінна старацца стварыць у сям’і атмасферу добразычлівасці і ўзаемаразумення. З усёй дзіцячай непасрэднасцю выхаванцы прысвяцілі матулям вершы і песні, а падарункі, зробленыя з дапамогай выхавацеля Марыны Чаславаўны Крыцкай, прыйшліся мамам па душы. Матулі з вялікім энтузіязмам удзельнічалі разам з дзецьмі ў розных конкурсах.
На выставе дэкаратыўна –прыкладнога мастацтва “Матулін куфэрак” дэманстраваліся вырабы матуль вучняў, а таксама жанчын — чытачоў інтэграванай сельскай бібліятэкі.
А напрыканцы тыдня ў школе адбыўся святочны канцэрт, на які былі запрошаны мамы. Вельмі цёплая і радасная атмасфера панавала на свяце. Дзеці з задавальненнем выконвалі песні, ставілі інсцэніроўкі, расказвалі вершы пра маці і ў знак падзякі падарылі кветкі сваім любым матулям.
Можна адзначыць, што ўсе, хто прыняў удзел у тых ці іншых мерапрыемствах тыдня, атрымалі асалоду і цудоўны настрой і зразумелі, што пакуль у нас ёсць маці, мы застаёмся маладымі. Таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх матуль. Не гаркату, а толькі радасць прыносіць ім. Бо маці — пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея, будучае народа, падтрымка ў горы і шчасці.
Таццяна Клімовіч, бібліятэкар
інтэграванай бібліятэкі Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы