Дзяржзаказ бераставіцкія аграрыі выканаюць

Лента новостей

1x640
План дзяржзаказу ў гэтым годзе для Бераставіччыны – 11000 тон пшаніцы харчовай, 300 тон ячменю, 2000 тон ячменю піваварнага, 110 тон грэчкі, 450 тон аўсу, 40 тон гароху і 50 тон проса, усяго 13950 тон. Піваварнага ячменю, напрыклад, ужо здалі 2429 тон, а гэта на 21 працэнт больш запланаванага. Вырошчваюць яго ў нас 5 сельгаскааператываў і 5 сялянска — фермерскіх гаспадарак.
Як і кожны год, дзяржзаказ будзе выкананы, нашы аграрыі не падвядуць.

Папаўняюцца  “малочныя рэкі”
Патрэба ў малацэ для перапрацоўчых прадпрыемстваў зараз асабліва актуальная ў сувязі з павелічэннем экспарту з нашай краіны ў Расійскую Федэрацыю. Сыравіна гэтая вельмі выгадная. Валавы надой па раёне за 7 месяцаў гэтага года дасягнуў амаль 38 тысяч тон, а рост у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года склаў 107 працэнтаў. Найбольш вал узрос у СВП “АграМір”. Ён павялічыўся аж на 33 працэнты ў параўнанні з такім жа мінулагоднім адрэзкам часу. Не было раней у “АграМіры” і гатунку “экстра”, а зараз з пачатку года такім гатункам здадзена 95,1 працэнта сыравіны.
Сярэдні ўдой на карову па раёне за 7 месяцаў – 4011 кілаграмаў (плюс 81 кілаграм). Найбольш надаілі ў СВК імя Варанецкага – 4915 кілаграмаў (плюс 83 кілаграмы), у РУСП “Масаляны” – 4899 кілаграмаў (плюс 88 кілаграмаў) і ў СВК “Алекшыцы” – 4879 кілаграмаў (плюс 125 кілаграмаў).

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *