У канцы жніўня і пачатку восені закладваецца звычайна трывалая аснова пад будучы ўраджай. Галоўнае зараз для аграрыяў – своечасова правесці сяўбу азімых культур.
У сельгаскааператывах плануецца пасеяць 2590 гектараў азімага рапсу, 479 сурэпіцы, 4162 пшаніцы, 5359 трыцікале і 150 гектараў азімага ячменю.
У гаспадарках Бераставіччыны на палях вядзецца лушчэнне пожні, рыхтуецца глеба пад сяўбу азімага рапсу і збожжавых. Работы вядуцца згодна з патрабаваннямі сучасных тэхналогій.
На 25 жніўня закончылі сяўбу азімых сурэпіцы і рапсу ў СВК “Макараўцы”, “Малабераставіцкі элітгас” і РУСП “Масаляны”. Па раёне закончыцца такі від работ прыкладна праз два-тры дні, калі не перашкодзяць дажджы. Вядзецца даўзыходавая хімпраполка пасеваў азімага рапсу глебавымі гербіцыдамі, а таксама пратручванне насення азімых збожжавых. Пад сяўбу культур ураджаю 2015 года ўносяцца гліфасатутрымліваючыя прэпараты і мінеральныя ўгнаенні.
Сціртаванне саломы поўнасцю закончылі СПП “АграМір”, СВК імя Варанецкага, “Алекшыцы” і РУСП “Масаляны”.
Ніна Наддэ