У СВК імя Варанецкага – на жніве шэсць дынастый

Лента новостей

IMG_0033 2Кіпіць напружаная работа на палях раёна. Галоўная і самая значная падзея зараз у хлебаробаў, якую раней вобразна называлі бітвай за ўраджай, гэта жніво. Вядома, за дзесяткі гадоў значна павысілася культура земляробства, удасканаліліся тэхналогіі, пабагацелі гаспадаркі, набылі сучасную эфектыўную ўборачную тэхніку. Адзінае, што не змянілася, гэта рытм. Ён усё роўна захаваўся ранейшы. Багаты ўраджай трэба ўбраць своечасова і без страт. У СВК імя Варанецкага на жніве ў гэтым годзе працуюць аж шэсць сямейных дынастый! Гэта бацькі з сынамі — экіпажы Талочкаў, Іядкоўскіх, Эйсманатаў, Македонаў, Аўтухоў і Шумілаў.
Мы выехалі з намеснікам старшыні па ідэалогіі Алінай Янушка на адну з урадлівых хлебных ніў. Магутны “Лексіён – 580” шпарка і лёгка, як карабель, рухаецца па полі. За рулём камбайна сапраўдны вопытны прафесіянал Антон Іядкоўскі, а побач памочнікам яго сын. Працоўная дынастыя Антона І Станіслава Іядкоўскіх (на здымку) працуе зладжана, на жніве яны разам ужо чацвёрты год, а выклікае асаблівую цікавасць яшчэ і тым, што юнак вучыцца ў славутым Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, у Польшчы, які некалі закончыў наш знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. Гэта адна з самых старэйшых і вядомых вышэйшых навучальных устаноў не толькі нашай суседняй краіны, але і Еўропы. Паўгода па абмене вопытам хлопец прабыў у Грэцыі, а зараз стараецца на роднай зямлі. Галоўны клопат сямейнага экіпажа – дапамагчы гаспадарцы ўбраць добры ўраджай.
А бацька з сынам Аляксандр і Ян Шумілы на жніве ўжо сёмы сезон.
Усе экіпажы стараюцца, працуюць з натхненнем.
Ніна Наддэ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *