«Бераставіцкая газета» правяла Дзень падпісчыка

Лента новостей

IMG_055724 чэрвеня супрацоўнікі рэдакцыі “Бераставіцкай газеты” ра­зам з начальнікамі аддзяленняў і паштальёнамі правялі Дзень падпісчыка ў  Пагранічным і Кватарскім аддзяленнях паштовай сувязі. Падчас сустрэчы са сваімі падпісчыкамі журналісты падзяліліся планамі развіцця раённай газеты, расказалі аб калектыве рэдакцыі, выслухалі прапановы, заўвагі і пажаданні сваіх чытачоў.

***

У сям’і Млёнік з в.Цецяроўка любяць чытаць раённую газету. Яе заўсёды чакаюць з нецярпеннем, каб даведацца пра апошнія навіны краіны, вобласці, раёна, прачытаць пра людзей, разгадаць красворд і г.д. Раней газету выпісвала і прыносіла дамоў маці, якая працавала паштальёнам у Пагранічным аддзяленні паштовай сувязі. Зараз яна ў водпуску па догляду дзіцяці. Афармленнем падпіскі на перыядычныя выданні займаецца старэйшы сын Аляксандр, студэнт 5 курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Якраз у Дзень падпісчыка Саша і прыйшоў у аддзяленне, каб падпісацца на “Бераставіцкую газету”.
На здымку: паштальён Пагранічнага аддзялення паштовай сувязі Святлана Самойлік і Аляксандр Млёнік

Зінаіда Самкова, фота аўтара
***

Паштальён Валянціна Лакатун з Нінай Грынько
Паштальён Валянціна Лакатун з Нінай Грынько

Валянціна Лакатун працуе паштальёнам Кватарскага аддзялення паштовай сувязі ўжо амаль 18 гадоў, участак, які яна абслугоўвае, налічвае 152 двары. Валянціна Іванаўна добра ведае, якія газеты і часопісы чытаюць жыхары яе ўчастка, і запэўніла нас, што “раёнка” ў іх карыстаецца найбольшай папулярнасцю. Гэта пацвердзілі і самі людзі, які прыйшлі на Дзень падпісчыка. У прыватнасці, Ніна Грынько з’яўляецца нашай пастаяннай падпісчыцай. Яна расказала, что любіць чытаць матэрыялы аб людзях са сваёй мясцовасці, як прыклад прывяла матэрыял аб апошняй жыхарцы Жілічаў Ніне Грышкевіч, якую ў Кватарах усе добра ведаюць. Яшчэ Ніне Пятроўне падабаюцца парады і цікавыя факты, якія публікуюцца ў канцы нумара. Таму яна без сумненняў аформіла падпіску на “Бераставіцкую газету” на другое паўгоддзе гэтага года.
Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *