Aкцыя “Дзякуй за Перамогу!” ідзе на Бераставіччыне

Лента новостей

Naklejka-300x296Рэспубліканская патрыятычная акцыя Беларускага рэспуб­ліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспуб­ліканскай піянерскай арганізацыі “Дзякуй за Перамогу!” праходзіць па ўсёй краіне з 3 па 11 мая.

Урачысты старт акцыі быў дадзены 3 мая ў Мінску, на плошчы Перамогі. Кіраўнікі і актывісты БРСМ і БРПА, ветэраны ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню.
Сімвалам гэтай акцыі стала чырвоная зорка з надпісам “Дзякуй за Перамогу!”, якая адлюстроўвае сувязь пакалення герояў Перамогі з сённяшнімі маладымі беларусамі.
Напярэдадні Дня Перамогі ва ўсіх рэгіёнах краіны ўдзельнікі акцыі – актывісты БРСМ і БРПА– наведалі ветэранаў, павіншавалі іх са святам, аказалі неабходную дапамогу.
Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ірына Крывапляс, моладзь Бераставіччыны таксама ўключылася ў гэтую акцыю. У прыватнасці, наведзены парадак ля помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў, маладыя людзі завіталі з віншаваннямі да ветэранаў.
8 мая традыцыйная Зорная эстафета “Ад помніка да помніка” ў складзе вучнёўскай і працуючай моладзі, пагранічнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікоў Беларускага саюза афіцэраў, РАУС і РАЧС наведае ўсе памятныя месцы Бераставіцкага раёна, будуць праведзены мітынгі і ўскладзены кветкі да помнікаў.
З мэтай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення раённым камітэтам БРСМ і раённым саветам БРПА праведзены шэраг творчых конкурсаў, прысвечаных Дню Перамогі і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод іх – конкурсы фотаальбомаў “Ніколі не забудзем”, фотаработ “Победы немеркнущий свет”, дзіцячай і маладзёжнай відэатворчасці “Этих дней не смолкнет слава”, рэалізуецца раённы этап абласнога адукацыйнага праекта “Мультымедыйныя тэхналогіі ў ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў”.
Непасрэдна ў Дзень Перамогі валанцёры БРСМ будуць раздаваць на мітынгу чырвона-зялёныя стужкі, якія не толькі сімвалізуюць памяць аб тых, хто заваяваў для нас Перамогу, але і гонар за нашы дзяржаўныя сімвалы – у рамках святкавання Дня дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *