Квітней, сад!

Лента новостей

IMG_0017Каб забяспечыць насельніцтва краіны ўласнай прадукцыяй і пастаўляць яе на экспарт, прынята дзяржаўная комплексная праграма па бульбаводству, агароднінаводству і пладаводству на 2011 – 2015 гады. Наш раён уносіць свой уклад у гэтую важную справу. У СВП “АграМір”, напрыклад, зроблена стаўка на садаводства, ужо даюць ураджай маладзенькія яблынькі. Завершана будаўніцтва сучаснага сховішча для яблык, засталося толькі ўстанавіць абсталяванне. Будынак прыгожы і звонку, і ў сярэдзіне.
Кіпіць работа ў садзе. Нядаўна былі праведзены зрэзы на адваротны рост матачніка яблыні, фармовачная абрэзка яблынь, пасаджаны 0,15 гектара чаранкоў чорнай парэчкі са свайго матачніку.
Для больш эфектыўнай работы тут маюць намер набыць яшчэ касілказдрабняльнік, што дазволіць выкарыстоўваць для мульчыроўкі абрэзаныя галінкі пладовых дрэў. Такія рэшткі служаць як арганічнае ўгнаенне.
Добра праяўляюць сябе ў садзе маладыя работнікі. Руслан Аверка, у прыватнасці, выбраў для сябе прафесію агранома, атрымаў у Гродзенскім аграрным універсітэце сучасныя веды.
Для работы ў садзе патрабуюцца таксама сезонныя рабочыя. У мінулым годзе, напрыклад, на ўборцы чорнай парэчкі і ароніі працавалі жанчыны і школьнікі.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *