У РУСП “Масаляны” вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці

Лента новостей Сельское хозяйство

Вольга Гурчанка
Вольга Гурчанка

Мадэрнізацыя вытворчасці – неад’емны і важны фактар далейшага развіцця эканомікі. У РУСП “Масаляны” надаюць гэтаму вялікую ўвагу. Прыехаўшы сюды нядаўна, прыемнае здзіўленне ў мяне выклікалі актыўныя будаўнічыя работы на ферме па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Тэрыторыя агароджана і пафарбавана, дарожкі асфальтуюцца. Работа кіпіць, а пачалі яе з надыходам вясны, як толькі пацяплела. Праводзіцца рэканструкцыя двух будынкаў, яны набываюць новы сучасны выгляд. Аднаўляюцца будынкі для вырошчвання цялушак узростам да шасці месяцаў і цялушак, старэйшых за год. Крэдыт не бралі, работы праводзяць за свае сродкі.
На гэтай ферме ўтрымліваюць больш за тысячу цялушак і бычкоў. Бычкоў давялося пабачыць – яны прыгожыя, укормленыя, рухавыя. Поўсць гладкая, чыстая. Такім бычком ганарыўся б любы вясковец! Адразу відаць, што догляд тут добры, людзі сумленна працуюць.
А прывозяць сюды малых цялятак з іншых ферм ва ўзросце 2 тыдняў, калі яны навучацца самастойна есці. Цяляты здаровыя, з добрым апетытам. Тут групавое ўтрыманне па секцыях. Для групы ўзростам ад двух тыдняў да трох месяцаў рацыён пашыраецца. Арганізм атрымлівае ўсё, што трэба для росту і развіцця – пастэрызаванае малако, сена, паступова сянаж, карысныя дабаўкі. А сярэднясутачная прывага жывёлы ў прафілакторыі за сакавік — 996 грамаў, у мінулым годзе было 956. Такі немалы плюс дасягнуты таму, што людзі сапраўды зацікаўлены ў выніках сваёй працы і стараюцца павышаць паказчыкі. За большыя прывагі жывёлы ў працаўнікоў большыя заробкі.
Пры запаўненні секцый захоў­ваецца сістэма “пуста – занята”. Праводзіцца дэзінфекцыя, каб папярэдзіць захворванні. Лепшая мера не дапусціць захворванняў цялят – своечасовая прафілактыка. Умовы на ферме для маладняку створаны добрыя, тэхналогіі строга захоўваюцца.
Цялушкі, як вырастуць і дасягнуць тэхналагічных параметраў (390 – 400 кілаграмаў ва ўзросце 14 – 15 месяцаў), пройдуць

Ганна Болзан, Галіна Мароз і Ірына Зайнуліна
Ганна Болзан, Галіна Мароз і Ірына Зайнуліна

штучнае асемяненне. Пры належным вырошчванні маладняку тут атрымліваюць добрых кароў. Бычкоў адкормліваюць і здаюць на мясакамбінат. У шэсць месяцаў вага бычка ў сярэднім каля двухсот кілаграмаў, і яго трымаюць да той пары, пакуль ён не будзе важыць не менш, як 450 кілаграмаў.
У асноўным кармленне жывёлы механізаванае, але “чалавечы фактар”, як і ўсюды, тут вельмі важны. Брыгадзір Вольга Гурчанка працуе даўно, яна добры, спагадлівы чалавек, любіць жывёлу. А аператары па вырошчванні цялят прафілакторнага перыяду Ганна Болзан, Галіна Мароз і Ірына Зайнуліна прыйшлі сюды з агароднінаводства. Жанчыны стараюцца, падтрымліваюць адна адну, таму і вынікі добрыя.
Генетычны патэнцыял жывёлы выдатны. Пры далейшым захаванні сучасных тэхналогій надоі ў РУСП “Масаляны” будуць яшчэ вышэйшыя.

Ніна Наддэ, фота аўтра



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *