Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Бераставіччыне

Лента новостей

Мясцовая выбарчая кампанія ў Беларусі блізіцца да завяршэння. Зараз ідзе агітацыйная работа кандыдатаў у дэпутаты, якая 11-300x255будзе доўжыцца да 22 сакавіка. Праз некалькі дзён пачнецца датэрміновае галасаванне. Аб тым, як вядзецца падрыхтоўка да выбараў на Бераставіччыне, сёння гутарка са старшынёй раённай выбарчай камісіі С.Я.Чыкуном.

— Падрыхтоўка да выба­раў у нашым раёне наладжана ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, – адзначае Сяргей Ягоравіч. – Грамадзяне ўжо атрымалі паведамленні на ўдзел у галасаванні, а таксама інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты. Зараз выбаршчыкі, ідучы на ўчастак для галасавання, ужо будуць валодаць больш поўнай інфармацыяй аб тых, хто ўдзельнічае ў выбарах. Раней у нас гэтага не было.
На ўчастках для галасавання ўжо аформлены стэнды з інфармацыйным матэрыялам аб кандыдатах у дэпутаты. Таксама для азнаямлення ёсць спіскі грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Выбаршчыкі на ўчастку для галасавання могуць праверыць, ці ўключаны яны ў спісак або, ці правільна ўказаны звесткі пра іх. Хачу звярнуць увагу на тое, што ўключэнне грамадзян у спіскі ажыццяўляецца не па месцы фактычнага пражывання, а па месцы рэгістрацыі.
Жыхары Бераставіччыны, якія па стану здароўя або па іншых прычынах не змогуць у дзень выбараў прыйсці на ўчастак для галасавання, павінны пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы іх знаходжання. Перадаць такую просьбу можна па тэлефоне або праз блізкіх ці суседзяў.
– Падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў выбаршчыкі будуць галасаваць не толькі за дэпутатаў сельсаветаў, райсавета, але і абласнога Савета дэпутатаў?
– Так. У дзень выбараў выбаршчыкі раёна павінны выбраць аднаго дэпутата ў абласны Савет дэпутатаў, 29 – у раённы і 66 – у сельскія Саветы дэпутатаў.
У сельскай мясцовасці выбаршчыкі атрымаюць па тры бюлетэні, у райцэнтры – па два.
– Сяргей Ягоравіч, наза­віце, калі ласка, дакументы, якія неабходна прад’явіць, каб атрымаць бюлетэнь для галасавання?
— Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўключаны ў спісак, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, зараз можна прагаласаваць, прад’явіўшы іншы дакумент, калі ён выдадзены ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і ў ім ёсць фотаздымак выбаршчыка. Сярод такіх дакументаў — ваенны білет (для ваеннаслужачага тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, студэнцкі білет, даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія згубілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, пастаянна пражываючых у Рэспубліцы Беларусь). Але гэта магчыма пры адной умове: прозвішча выбаршчыка ўжо павінна быць унесена ў спісак выбаршчыкаў, калі ж яго ў гэтым спіску няма, то па іншым дакумене прагаласаваць нельга, бо няма доказу таго, што выбаршчык пражывае на гэтым выбарчым участку, гэта даказвае толькі пашпарт.
– Калі пачнецца датэр­міновае галасаванне?
— Згодна з артыкулам 53 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь датэрміновае галасаванне пачнецца з 18 сакавіка і працягнецца да 22 сакавіка 2014 года ўключна. У гэтыя дні выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін. Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў па той ці іншай прычыне не змогуць прыйсці на выбарчы ўчастак.
— Скажыце, калі ласка, ці мае права кандыдат у дэпутаты прысутнічаць на ўчастку ў час галасавання ў якасці назіральніка?
— Адназначна, не. Кандыдат у дэпутаты можа прысутнічаць толькі пры падліку галасоў. У час галасавання ён не мае права прысутнічаць на ўчастку, бо гэта можна расцаніць як элемент агітацыі. А ў Беларусі агітацыя ў дзень выбараў забаронена.
– У дзень правядзення выбараў, 23 сакавіка, на выбарчых участках будзе наладжана культурнае і гандлёвае абслугоў­ванне?
— Так,будзе. Гэта не перашкаджае арганізацыі працэсу выбараў, а наадварот будзе садзейнічаць добраму вясноваму настрою бераставічан.
– І апошняе пытанне. Што можна пажадаць выбаршчыкам?
— Абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар. Не лічыць, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў малазначныя і памятаць – ад правільнага выбару будзе залежыць якасць нашага жыцця.
– Дзякуй за гутарку, Сяргей Ягоравіч.

Гутарыла
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *