Масленіца ў Пагранічным

Лента новостей

2Тэатралізаваным прадстаў­леннем, падрыхтаваным Пагра­нічным цэнтральным Домам культуры, адзначылі ў аграгарадку адно з самых любімых у народзе святаў – Масленіцу.
У мінулую суботу жыхары Пагранічнага сабраліся на пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры. Кожнаму хацелася адчуць святочны настрой, далучыцца да старажытнага абраду і … пакаштаваць бліноў, якімі частавалі гасцей гаспадары свята. Казачныя персанажы – Скамарохі, Баба Яга, Вясна, Ямеля (у іх ролі выступілі дырэктар Пагранічнага ЦДК Юлія Раманенкава і вучні гімназіі Карына Леваненя, Кацярына Грыгалец, Дар’я Тарасава і Іван Фунт) запрашалі ўсіх паўдзельнічаць у вясёлых гульнях і конкурсах. Жыхары аграгарадка – і дарослыя, і маленькія – выпрабоўвалі сваю сілу і спрыт падчас падняцця гіры, спаборніцтваў “на мятле”, у “кулачных баях”, у гульні “жураўлік”, а за перамогу атрымоўвалі па­да­рункі. Больш сур’ёзныя прызы, такія, напрыклад, як на здымку, можна было атрымаць у бяспройгрышнай латарэі, наладжанай СВК “Цецяроўка”.
1З імправізаванай сцэны на працягу прадстаўлення гучала шмат масле­нічных прыказак і вершаў. Свае творы, прысвечаныя гэтаму святу, чытала таксама і мясцовая паэтэса Яўгенія Дзяжко. Народнымі і эстраднымі песнямі парадавалі ўдзельнікі фальклорнага вакальнага ансамбля “Спадчына” культурна-асветніцкага цэнтра імя Еўфрасінні Полацкай (на здымку), вучні Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Паліна Карпуць, Анастасія Ярмолік, Анжэла Савіцкая, Руслан Бескакотаў, Кацярына Шпак, Кацярына 3Мармыш, акампаніятар Пагранічнага ЦДК Святлана Розаль, загадчык Кватарскага СК Сяргей Касьян, удзельніца аматарскай творчасці з гэтага ж клуба Ганна Фёдарава і госць з райцэнтра Яўген Савель. А хараэграфічная група “Рытм-Star” Пагранічнага ЦДК узняла настрой танцамі.
На гулянні можна было пала­савацца “салодкай ватай” і папкорнам. Працавалі гандлё­выя кропкі Свіслацкага філія­ла Гродзенскага аблспажыў­таварыства і індывідуальных прадпрымаль­нікаў.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *