Падтрымаем Карыну Качанаву на конкурсе “Зорная раніца”!

Актуально Лента новостей

00Як ужо паведамлялася ў “раёнцы”, наша юная зямлячка, удзельніца вакальнага гуртка “Салавейкі” РДК Карына Качанава прайшла ў фінальны тур конкурсу «Звонкая раніца», арганізатарамі якога выступаюць рэдакцыя “Настаўніцкай газеты” і Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.

Кастынг у райцэнтры адбыўся 5 лістапада. А цяпер канкурсанты сабраліся ў “Зубраняці” на фінальны тур, які прадугледжвае правядзенне двух справаздачных канцэртаў, у выніку якіх і стануць вядомыя пераможцы. 43 фіналісты будуць змагацца за тытул уладальніка гран-пры конкурсу. З мэтай максімальна праявіць свае творчыя здольнасці юныя спевакі актыўна займаюцца з педагогамі па вакале і харэаграфіі, наведваюць майстар-класы па сцэнічным руху і маўленні, удзельнічаюць у фотасесіях.

Акрамя справаздачных канцэртаў, уплыў на канчатковыя меркаванні журы акажа і SMS-галасаванне, якое ўжо стартавала і прадоўжыцца да 29 студзеня.

На сайце праекта http://www.zr.ng-press.by/category/zvonkaya-ranitsa-4-kastyingi/ змешчаны відэазапісы выступленняў удзельнікаў “Звонкай раніцы”. У тым ліку і Карыны.

Давайце падтрымаем зямлячку, пажадем ёй творчых поспехаў і, зразумела, перамогі!

АДПРАЎЦЕ ВАША ПАВЕДАМЛЕННЕ З ЛІЧБАЙ 42 НА НУМАР 7755 (SMS платнае) І ПРАГАЛАСУЙЦЕ ЗА ДЗЯЎЧЫНКУ.

Лідара SMS-галасавання чакае спецыяльны прыз ад арганізатараў!

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *