У Беларусі ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня 2025 года. 17 студзеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбыўся актуальны дыялог “Зрабі свой выбар”, у якім прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Кулісевіч, старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Панкевіч, старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Іван Козел і настаяцель храма Прэпадобнай Еўфрасінні Полацкай, протаіерэй Сергій Шэлест.
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што выбары — форма ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь у кіраванні дзяржавай. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт. Прымаць удзел у выбарах – гэта грамадзянскі абавязак кожнага беларуса.
Алена Васько, бібліятэкар філіяла «Пагранічная сельская бібліятэка»