У рамках праекта «Библиотека Союзного государства» і да 25-годззя Саюзнай дзяржавы ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» арганізавана выстава адной кнігі “Срока давности не имеют… Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.»
Кніга вызвала вялікую цікавасць сярод старшакласнікаў. Цікавасць да адзінай гісторыі Беларусі і Расіі. Матэрыялы, якія змешчаны ў ёй дазваляюць расшырыць доступ да праўдзівай інфармацыі аб мінулым, падцвержанай фотаздымкамі.
Вельмі важна перадаць гістарычную памяць будучым пакаленням, памяць аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў.
Праўда аб мінулым – наш святы абавязак перад нашчадкамі. На гэтым фарміруецца патрыятызм. Да кнігі дадаецца зварот да чытачоў двух Прэзідэнтаў: Беларусі – Аляксандра Лукашэнкі і Расіі – Уладзіміра Пуціна.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малобераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі