У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок бібліятэчнай культуры “Бібліятэка, кніжка, я – разам сапраўдныя сябры”.
Першакласнікі мясцовай школы разам з класным кіраўніком Інай Тарасевіч здзейснілі займальнае падарожжа ў казачную і загадкавую краіну “Бібліятэку”. Гэтая краіна напоўнена самымі рознымі кнігамі, тут заўсёды пануе загадкавая цішыня.
Дзеці пазнаёміліся з правіламі абыходжання з кнігай і карыстання бібліятэкай, паводзінамі ў бібліятэчнай установе. На працягу ўсяго мерапрыемства пачаткоўцы адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў літаратурных віктарынах, знаёміліся з перыядычнымі выданнямі і новымі кнігамі. Напрыканцы мерапрыемства першакласнікі далі клятву любіць і берагчы кнігі.
Алена ВАСЬКО, бібліятэкар Пагранічнай сельскай бібліятэкі