
Кастрычніцкая сустрэча была асабліва цёплай і шчырай, а гутарка і ўспаміны – надзвычай пранікнёнымі. Бо на сустрэчу свой адбітак паклаў сам час яе правядзення – менавіта ў кастрычніку святкуецца Дзень пажылых людзей і Дзень Маці. Са словамі ўдзячнасці і павагі да жанчын-матуль, якія сабраліся ва ўтульнай чытальнай зале райбібліятэкі звярнуўся госць сустрэчы, індывідуальны прадпрыймальнік Андрэй Горбач, які, дарэчы, выступіў спонсарам “салодкага стала”, арганізаванага для ўдзельніц клуба. Яшчэ адзін госць пасяджэння, дырэктар Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы Аляксандр Галавач, расказаў жанчынам аб сённяшнім становішчы спраў у музеі, аб перспектывах яго адкрыцця для наведвальнікаў, аб працэдуры апісання і рэгістрацыі музейных экспанатаў, а таксама адказаў на пытанні ўдзельніц клуба.
Кастрычніцкая сустрэча ў клубе “Паклічу сяброў” за кубкам чаю і ў прыемнай кампаніі стала чарговым пацверджаннем таго, што бібліятэка – цудоўнае месца для душэўнага адпачынку.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара