Конкурс чытальнікаў і прэзентацыя інсталяцыі. Малабераставіцкія школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Культура Лента новостей Образование

80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвяцілі мерапрыемства ў Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы.

Выхаванцы школьнага лагера “Сонейка” прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Радкі, апаленыя вайной”, а творы на конкурс – верш альбо ўрывак – выбралі на кніжнай выставе “Агнявыя дарогі да Перамогі”.

Найбольшую цікавасць у школьнікаў выклікала прэзентацыя інсталяцыі “Заўтра ў бой за родную Беларусь”, створаная настаўнікам працоўнага навучання Артурам Мядзелкам. Гэта работа, дарэчы, заняла першае месца ў вобласці. Аўтар з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне і падрабязна расказаў і паказаў вучням, як і з якіх матэрыялаў выканана інсталяцыя, што яна сабой уяўляе, як прышла ідэя зрабіць такі цуд. Дзеці наперабой задавалі пытанні. Адразу было відаць, што ім вельмі ўсё спадабалася. Інсталяцыя выстаўлена ў школьным музеі «Вытокі».

Расказваць дзецям пра той далёкі час, пра подзвіг нашага народа дастаткова складана, але рабіць гэта неабходна. Таму што адносіны да гістарычнай памяці, да каштоўнасцяў мінулага выхоўваюцца з дзяцінства.

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *