Для Вас, гаспадынькі! Як выкладаецца працоўнае навучанне ў «Малабераставіцкай сярэдняй школе» з першага верасня

Лента новостей Образование Общество

Працоўнае навучанне ў «Малабераставіцкай сярэдняй школе» з першага верасня выкладаецца па-новаму, улічваючы сучасныя патрабаванні. Для дзяўчынак тут абарудаваны новы працоўны кабінет, дзе яны вучацца гатаваць розныя стравы, карацей кажучы іх тут навучаюць паварской справе. Кожная дзяўчынка павінна ўмець гатаваць, таму што ў дарослым жыцці ёй гэта спатрэбіцца. Яна будзе добрай гаспадыняй, жонкай, маці… Для гэтага ў кабінеце працоўнага навучання ёсць усё неабходнае: электрычныя пліты, мікрахвалёўка, посуд… Дзяўчынкі з задавальненнем ходзяць на ўрок працоўнага навучання, які выкладае Ірына Панасевіч. Да сваёй справы яна падыходзіць вельмі адказна, цікава распавядае вучням тэорыю прыгатавання розных страў і самае галоўнае – сам працэс гатавання атрымоўваецца заўсёды цікава, з душою і вельмі смачна! Перад урокам яна прапануе дзяўчынкам наведаць бібліятэку, узяць літаратуру, пацікавіцца рознымі рэцэптамі па тэме гатавання той ці іншай стравы. Асаблівы націск на прыгатаванне беларускіх страў: дранікі, смажаная бульба, пельмені,  піцца, бутарброды і г. д.

Літаратуры па прыгатаванню розных страў у бібліятэцы хапае: тут  руская кухня і беларуская паміж сабою маюць шмат агульнага. Дзяўчынкі  выбіраюць цікавыя рэцэпты, перапісваюць альбо пераздымаюць на тэлефон і прапануюць прыгатаваць. Бібліятэчны 36 аддзел (харчовыя вытворчасці) набыў асаблівую папулярнасць сярод дзяўчынак і дабавіў наведванняў і кнігавыдач бібліятэцы. Бібліятэкар заўсёды рада дапамагчы падабраць кнігі па тэме. За якасць прыгатаваных страў Ірына Міхайлаўна ставіць дзяўчынкам адзнакі, а дэгустацыяй прыгатаванага займаюцца ўсе прычасныя да ўрока, у тым ліку і бібліятэкар!

Бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *