ФОТАФАКТ. У Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбыўся прагляд дакументальнай кінастужкі “Азарычы”

Лента новостей Общество Память и боль белорусской земли

У рамках дзяржаўнага праекта “Генацыд беларускага народа” у бібліятэчнай кіназале Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі для сямікласнікаў Малабераставіцкай сярэдняй школы адбыўся прагляд дакументальнай кінастужкі “Азарычы”. Фільм быў прысвечаны 80-годдзю з дня заснавання Азарычскага лагера смерці.

Нікога не пакінула абыякавым убачанае і пачутае на экране. Незабыўны след заставіла вайна ў сэрцы кожнага беларуса. Памяць гучыць набатам, як напамін жывым: “Ніколі не забудзем! Пакуль мы помнім – мы жывём!”. Задача дарослых – данесці да падрастаючага пакалення, што такое фашызм – праз фільмы і кнігі, праз расказы сведкаў…

Пасля прагляду кінастужкі удзельнікі абмеркавалі яго разам з бібліятэкарам. Узнікла шмат пытанняў, на якія вучні атрымалі адказы. Дапаўненнем да мерапрыемства стала знаёмства з кніжнай выставай “Памяць у сэрцы гучыць”. Сямікласнікі ўшанавалі памяць усіх закатаваных фашыстамі ў гады вайны хвілінай маўчання. Былі запалены лампадкі вечнага агня.

Бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *