Утульна ў кафетэрыі “Гасцінец” Бераставіцкай птушкафабрыкі

Лента новостей

Прадавец Наталля СвейкаКафетэрый “Гасцінец” Бера­ставіцкай птушкафабрыкі пры­цягвае ўвагу знешнім добра­ўпарадкаваным выглядам. Тут прыгожая агароджа і адметная альтанка. На свежым паветры ў новай альтанцы можна прысесці і адпачыць. Калі я наведала кафетэрый, удалося паразмаўляць з завітаўшым сюды жыхаром суседняга раёна. Ён вельмі станоўча выказаўся пра гэтае месца. Спадабаліся яму тут і інтэр’ер, і асартымент прадукцыі, і культура абслугоўвання.
Такога ж добрага меркавання пра свой кафетэрый і працаўнікі птушкафабрыкі. Тут можна выпіць гарачых чаю і кавы.
Прадаўцы Наталля Свейка і Валянціна Хакала ведаюць сваю справу, яны ветлівыя і добразычлівыя.
У наступным годзе добра­ўпа­рад­каванне будзе працягвацца. Каля кафетэрыя плануюць паставіць яшчэ адну альтанку і стол над навесам.

На здымку: прадавец Наталля Свейка

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *