На свята прыехалі вернікі з усей Беларусі і замежжа.
Традыцыйна ў ліпені ў Тракелях збіраюцца вернікі з усіх куткоў Беларусі і замежжа. Пешшу, на аўтамабілях спяшаюцца ў санктуарый, каб пакланіцца цудадзейнаму абразу. Адны просяць аб заступніцтве і дапамозе, другія дзякуюць за атрыманыя дары, піша voran.by.
Сёлета да беларускіх католікаў раздзяліць свята далучыліся расійскія вернікі з Санкт-Пецярбургу на чале з біскупам Мікалаем Дубініным, які ўзначаліў імшу а поўначы.
Не памылімся, калі адзначым, што самым прыгожым момантам урачыстасці Маці Божай Тракельскай з’яўляецца вечаровая працэсія са свечкамі. Сёлета перад ёю землякі запусцілі ўвысь паветраныя шары, нагадваючыя Марыйную сімволіку. І гэта нездарма. Да яе, Дзевы Марыі, як да руплівай і любай маці, вернікі звяртаюцца ў любой патрэбе. І яна выслухоўвае ўсіх у нашых Тракелях.
Затым у адзіным парыве, трымаючы запаленыя свечкі, вернікі прайшлі па вуліцах аграгарадка з малітвай за Айчыну, сем’і парафіі. Каб каласіліся хлебныя нівы, нараджаліся дзеткі, квітнеў родны край, а наўкол уладарылі супакой і еднасць.
Больше фото здесь