Жыць у мірнай краіне – гэта сапраўднае шчасце. Гэта магчымасць бачыць, як растуць нашы дзеці, як квітнее малая радзіма. Гэта магчымасць спакойна працаваць, вучыцца і адпачываць, ведаючы, што наш дом – гэта месца, дзе заўсёды пануюць мір і спакой.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_683/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2024/07/img_8585.jpg)
Мы памятаем пра тых, хто падарыў нам свабоду, і ўдзячныя ім за мужнасць і самаахвярнасць. Дзень Незалежнасці – наш сімвал адзінства, сілы і свабоды. Мы любім сваю краіну і ганарымся ёю! Беларусь – гэта краіна, дзе мір і спакой заўсёды былі галоўнымі каштоўнасцямі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, любоўю і ўзаемаразуменнем. Давайце разам будаваць светлую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў!
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_683/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2024/07/img_8582.jpg)
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_683/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2024/07/img_8628.jpg)
Святлана ГАНЧАРОВА
Фота аўтара