Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень дзяржаўных сімвалаў Беларусі. З гэтае нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мясцовай школы гадзіну ўшанавання “Душа Беларусі ў сімвалах яе”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй герба, сцяга і гімна нашай Радзімы, з гісторыяй станаўлення і развіцця дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, патлумачыла, у якіх выпадках узнімаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе.
Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” Арцёмам Шкулепа вучні праспявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы сустрэчы маленькія жыхары аг. Масаляны паразважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым.
Фота прадастаўлена Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкай-клубам