Польская мова: вывучаем і размаўляем

Лента новостей

У фарміраванні этнічнага пачуцця і самасвядомасці вырашальная роля належыць вывучэнню роднай мовы і этнічнай нацыянальнай культуры. Польская мова ў памежных рэгіёнах выступае ў якасці інструмента ўсебаковага інфармацыйнага абмену і ўзаемадзеяння нацыянальных культур.
У Эйсмантаўскай сярэдняй школе вывучэнне польскай мовы вядзецца ўжо дастаткова доўгі час. Пачынаў справу Уладзімір Янкойць, былы дырэктар гэтай навучальнай установы. І ўжо каля васьмі гадоў на факультатыве і ў гуртку польскую мову выкладае Алена Рышардаўна Талочка (на здымку). Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з праграмай, распрацаванай Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Галоўная мэта навучання – развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў, якая прадугледжвае здольнасць іх да міжкультурных зносін, магчымасць адаптавацца ў іншым сацыяльным асяроддзі. Па сведчанні Алены Рышардаўны, многім вучням веданне польскай мовы сапраўды дапамагае падчас наведвання ў Польшчы сваякоў ці ў турыстычных паездках у суседскую краіну. Два выпускнікі школы і ўвогуле вучацца ў Польшчы. Веды, атрыманыя ў роднай школе, спатрэбіліся ім як нікому.
Алена Рышардаўна і сама пастаянна ўдасканальвае свае веды і практыкуецца ў польскай мове падчас розных семінараў, якія нала-джвае Гродзенскі інстытут развіцця адукацыі, а таксама падчас сесій у Беластоцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце педагогікі і псіхалогіі, які яна хутка заканчвае.
На занятках у гуртку і на факультатыве вучням, у залежнасці ад узросту, настаўніца прапануе розныя формы работы – ад гульнявых да сур’ёзных і складаных арфаграфічных і моўных заданняў. Дарэчы, навучанне польскай мове прадугледжвае авалоданне ўсімі відамі моўнай дзейнасці: маўленнем, успрыманнем мовы на слых, чытаннем і пісьмом. У тым ліку і з дапамогай падручнікаў, дапаможнікаў слоўнікаў, а таксама сшыткаў на друкаванай аснове, перада-дзеных сёлета школе Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне.
Вучні пад кіраўніцтвам Алены Рышардаўны рыхтуюцца таксама да традыцыйнага абласнога конкурсу дэкламатараў польскай паэзіі, які штогод праводзіцца па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі». Сёлета ўдзел у ім прыняла Віялетта Шуміла, якая выдатна выканала твор Адама Міцкевіча і атрымала дыплом за паспяховае выступленне. Дзеці ўдзельнічаюць таксама ў алімпіядзе “Майстар арфаграфіі”. Вывучаныя творы дэманструюць на мясцовых мерапрыемствах. Разам з садкоўцамі, а таксама з макараўскімі вучнямі, якія вывучаюць польскую мову, удзельнічалі ў першым фестывалі польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі Фэст”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *