Сёння — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Лента новостей Общество

Шаноўныя бераставічане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята стала сапраўды ўсенародным. У яго аснове – павага да гістарычнага мінулага і гонар за сучасную армію, якая стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця беларусаў.

У год 80-годдзя са дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках, і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з’яўляюцца годным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для моладзі.

У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і квітнеючай Беларусі!

Бераставіцкі раённы                                          Бераставіцкі раённы

выканаўчы камітэт                                             Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *