У бібліятэках раёна арганізаваны навагоднія выставы

Культура Лента новостей Общество

Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Шмат клопатаў у дзяцей і ў дарослых. І, галоўнае, падрыхтавацца да сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама з бераставіцкім міфалагічным ўладаром халадоў — Бераст-Зюзяй — у яго зімовай рэзідэнцыі. А для гэтага трэба вывучыць навагоднюю песеньку, верш або гісторыю. І, вядома ж, прыходзіць дзецям на дапамогу іх любімая бібліятэка.

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана выстава-асарці “Блукаюць па лесе зімовыя казкі”, выстава-настрой “Свята ёлкі і зімы” — у Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, навагодняе асарці “Кніжныя завеі” — у Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, кніжная выстава «Праздник к нам приходит» — у Старадварэцкай сельскай бібліятэцы і “Снежная казка зімы” – у Бераставіцкай раённай бібліятэцы, дзе бібліятэкары прапанавалі цікавую і карысную літаратуру на навагоднюю тэматыку.

Ужо многія чытачы загадзя ўзялі сабе прапанаваныя на выставах кніжкі і часопісы, каб парадаваць Дзеда Мароза, Снягурку, Бераст-Зюзю, Спадарыню Завею і атрымаць ад іх доўгачаканы падарунак. Святочныя выставы будуць дзейнічаць на працягу месяца. Усе жадаючыя змогуць з імі пазнаёміцца і выбраць для сябе твор даспадобы.

Жанна Матысік, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *