Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” распачаўся адкрыццём выставы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
На экспазіцыі прадстаўлены творы майстра Тамары Касьян, якая прызнана носьбітам беларускага саломапляцення ў Гродзенскай вобласці, а самі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, нагадаем, уключаны ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Выстава знаёміць з посцілкамі і дыванамі ручной работы нашых ткачых, народных майстроў Беларусі Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з вёскі Плябанаўцы.
Тут можна ўбачыць вышываныя ручнікі і сурвэткі кручком з калекцыі Дома рамёстваў.
Свае ручнікі, вышытыя ў традыцыйным стылі з выкарыстаннем беларускага народнага арнаменту, прадставіла таксама метадыст аддзела рамёстваў традыцыйнай культуры Анастасія Касьян.
Экспазіцыю суправаджае відэапрэзентацыя дзейнасці Береставіцкага Дома рамёстваў.
Выстава будзе працаваць да канца тыдня ў фае Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Святлана ГАНЧАРОВА
Фото аўтара