Кастусь Каліноўскі і Вялікая Бераставіца

Из истории земли Берестовицкой Культура

05.11.1863 г.
Кастусь Каліноўскі прыехаў у Вялікую Бераставіцу, сустракаўся з настаяцелем Вялікабераставіцкга касцёла Ігнаціем Казлоўскім, начаваў у мястэчку.
06.11.
Кастусь Каліноўскі і Ігнацій Каз­лоўскі на фурманцы з Берас­тавічан з фурманам Міхаілам Чы­велем адправіліся ў Гродна. Заехалі ў Індуру, начавалі ў Індуры.
07.11.
Кастусь Каліноўскі і Ігнацій Казлоўскі адправіліся з Індуры ў Гродна.
Можна меркаваць, што Кастусь Каліноўскі быў у Вялікай Бераставіцы і ў Індуры не проста так. У Індурскім касцёле ў гэты час служыў вікарыем брат Ігнація – Віктар Казлоўскі. Нездарма праз дзень, прыехаўшы ў Вялікую Бераставіцу, жандарскі афіцэр капітан Вітт вельмі цікавіўся ў фурмана Міхаіла Чывеля, ці не раскідваў па дарозе Кастусь Каліноўскі якія-небудзь пракламацыі.
08.11.
У Вялікую Бераставіцу ра­зам з Гродзенскім павятовым Спраўнікам прыбыў жандарскі афіцэр капітан Вітт. Ён апытваў Ігнація Казлоўскага і фурмана Міхаіла Чывеля, чым займаўся Каліноўскі ў Вялікай Бераставіцы і ў мястэчку Індура, з кім сустракаўся, дзе ён прыпыняўся ў Гродне.
09.11.
Жандарскі афіцэр капітан Вітт адправіў з Вялікай Бераставіцы рапарт Гродзенскаму Губернатару Генерал-маёру Галлеру аб выніках яго паездкі ў мястэчка і праве­дзеным следстве аб знаходжанні Кастуся Каліноўскага ў Вялікай Бераставіцы.
У данясенні афіцэр паведамляе, што ім складзены “…Акт о поездке в г. Гродно Ксендза Козловского вместе с дворянином Викентием Калиновским, а также показания подвозчика, который возил Ксен­дза Козловского в г. Гродно и обратно в Велику Берестовицу, и отзыв ксендза Козловского от 9 ноября с пояснениями, у кого именно Калиновский останавливался в Гродно и что делал в Великой Берестовице…”
12.11.
Гродзенскі Губернатар Генерал-маёр фон Галлер падпісаў распараджэнне Ваўкавыскаму Ваеннаму Начальніку, у якім гаворыцца:
“… Вследствии требования Следственной Комиссии, учрежденной в г.Вильно под председательством Генерал-майора Соболевского, предлагаю Вашему Высокоблагородию принять исключительные меры по разысканию по Волковыскому уезду дворянина этого уезда Константина Калиновского, и в случае если бы таковой был отыскан, то арестовав его, доставить ко мне в г.Гродно с надлежащим караулом. Калиновский между прочем подозревается в разбрасывании печатных брошюр возмутительного содержания по почтовой дороге при проезде от Гродно до Волковыска…”
23.11.
Штаб-афіцэр корпуса жандараў Гродзенскай губерні з прыпіскай “Сакрэтна” паведамляе Гро­дзенскаму Губернатару, “…что по первоначальному розысканию …. дворянина Константина Колиновского, распространявшего между крестьянами брошуры возмутительного содержания, нигде не отыскано… По полученным же сведениям, он будто бы отправился по железной дороге в г. Вильно. Но находится ли он ныне там или выехал далее — неизвестно…”
11.12.
Ваўкавыскі земскі спраўнік адправіў пісьмовы рапарт Гродзенскаму Губернатару фон Галлеру, у якім паведамляе:
“… Капитан Витт отзывом от 7-го ноября требовал моего распоряжения об отыскании и задержании дворянина Викентия Калиновского. И хотя на месте родителей его за хутором Якушовкою имеется секретное постоянное наблюдение за появлением там Калиновского, а также и произведённом по уезду строгом розыске и отыскании его, но Калиновского до сих пор в уезде не найдено. А между тем доходят ко мне слухи, что он уже пойман…
…Почтительнейше имею честь просить сообщить, следует ли продолжить по уезду наблюдение за поимкою Калиновского…”
Па старонках “Летапіснай хронікі Бераставіччыны” падрыхтаваў
Мікалай Пацэнка



1 комментарий по теме “Кастусь Каліноўскі і Вялікая Бераставіца

  1. Сергей.
    Где можно прочитать об индурском ксендзе Викторе Козловском? Ведь в Гродненском архиве упоминается только Игнатий Козловский и Виктор Калиновский, брат Константина. А о родном брате Игнатия Козловского в архиве нет сведений.
    Краевед из Индуры Сергей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *