22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, чытачы і сябры Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі – пагранічнікі 8-й заставы «Сямёнаўка» далучылася да Усебеларускай мінуты маўчання, што прайшла ля помніка загінуўшым у гады вайны ў аграгарадку Малая Бераставіца.
Вучні ўсклалі кветкі, прачыталі вершы. Пагранічнікі запалілі лампадкі і ўшанавалі памяць загінуўшых нізка схіліўшы галовы.
Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі
Фота аўтара