У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся час духоўнай бяседы, прымеркаваны да Дня памяці святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы іерэй Іаан Патапчык.
Святар прывёз ікону святой Еўфасінні Полацкай, каб паказаць дзецям. Юныя чытачы даведаліся шмат цікавага з жыцця Еўфрасінні. Дачка полацкага князя Святаслава, яна выбрала шлях служэння Богу і народу. Стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.
Ірына КАНЕЎСКАЯ, бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі