Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прысвяцілі Дню абаронцаў Айчыны

Беларусь помнит Культура Лента новостей Общество

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі арганізавалі для маладых інвалідаў цікавую конкурсна-забаўляльную праграму “На варце міру і спакою — Радзімы верныя сыны!”.

На пасяджэнні клуба “Вясёлка дабра” прысутнічалі таксама наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.

Сустрэча пачалася з аповеду бібліёграфа бібліятэкі пра гісторыю ўзнікнення свята абаронцаў Айчыны, а таксама са знаёмства з баявым шляхам Узброенных Сіл нашай краіны, 105-годдзе з дня ўтварэння якіх адзначаецца сёлета.

Гасцям былі прапанаваны тэматычныя конкурсы, віктарыны, загадкі. Адбыўся агляд выданняў кніжнай выставы аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Валянціна ЧЫКУН, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі.

Фота прадастаўлена райбібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *