Гісторыя станаўлення сённяшняга сельскагаспадарчага ліцэя ў Вялікай Бераставіцы, яго мінулае і сучаснае прадстаўлены ў экспазіцыях нядаўна адкрытага музея ў гэтай навучальнай ўстанове. На стэндах размешчаны шматлікія фотаздымкі, на якіх адлюстраваны этапы станаўлення і развіцця цяперашняга ліцэя. У самым пачатку гэта было Бераставіцкае дзяржаўнае вучылішча сельскай гаспадаркі №37. А размяшчалася яно ў вёсцы Муравана. Першую экскурсію для гасцей правялі хлопчыкі-экскурсаводы, навучэнцы другога курса ліцэя. А ім, у сваю чаргу, было цікава паслухаць, што расказаў пра першыя крокі гэтай навучальнай установы Іван Аляксандравіч Талай, намеснік дырэктара ліцэя па вучэбна-вытворчай рабоце , які пачынаў працаваць у вучылішчы ў 1968 годзе. Другая зала музея мае этнаграфічную накіраванасць. Тут можна ўбачыць макет рускай печы, гліняны посуд, шматлікія вырабы з лазы, прылады працы для апрацоўкі льна, калаўроты, многія іншыя рэчы, якімі карысталіся сяляне у сваім штодзённым жыцці. Больш падрабязна пазнаёміла з экспанатамі ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця музея бібліятэкар Жанна Котава, якая кіруе яго дзейнасцю. Прыняць удзел у мерапрыемстве запрасілі дырэктара Малабераставіцкага ліцэя Эдуарда Карвацкага, установы, якая цеснымі вузамі звязана з сельскагаспадарчым ліцэям. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў таксама намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун.
Сяргей Хілюта, фота аўтара