Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага разгарнула на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2022» выставу «Багацце зямлі бераставіцкай», на якой прадстаўлена літаратура аб вядомых нашых земляках, аб перадавых працаўніках бераставіцкай зямлі, аб цікавых момантах з гісторыі нашага раёна.
Тут таксама дзейнічае імправізаванае бібліятэчнае кафэ «Смачная кніга», у меню якога стравы для сапраўдных кніжных гурманаў.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара