Млын Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы

Из истории земли Берестовицкой Культура

Гэты фотаздымак старога мураванага млына ў Вялікай Бераставіцы зроблены ў 1900 годзе ўладальнікам мястэчка — фатографам-аматарам Станіславам Казімірам Касакоўскім. Здымак увайшоў у адзін з фотаальбомаў графа, які дэманстраваўся на прэстыжнай царскай фотавыставе ў Варшаве. Адбылася выстава 21 верасня 1901года ў будынку гарадской ратушы. Альбом налічваў 65 фотаздымкаў. Асноўную частку яго складалі кадры, зробленыя Касакоўскім ў сваёй рэзідэнцыі ў Вайткушках на Ковеншчыне. Акрамя бераставіцкага млына туды было ўключана яшчэ і некалькі здымкаў новага бераставіцкага палаца (з фасада і з тылу). Нагадаю, што за гэты фотаальбом аўтар атрымаў на выставе срэбны медаль.
На здымку відаць, што мураваны млын (уласнасць Касакоўскіх), сфатаграфаваны з паўднёвага боку (калі ідзеш з цэнтра мястэчка). Тут мы бачым дадатковае рэчышча ракі, драўляны рыншток (жолаб) і ніжэй злева невялікае кола пры вадзе. Акрамя гэтага справа на здымку добра відаць масты: адзін спераду праз меншы рукаў ракі, а другі за ім праз асноўны рукаў, які працякаў з другога боку млына. На другім беразе Бераставічанкі стаіць гаспадарчая пабудова (гумно) са склепам пад бульбу. Рэшткі гэтай пабудовы (бетонныя слупы) яшчэ зусім нядаўна стаялі пры самай краме “Хутарок”, што на рынку. Няма на здымку новага касцёла. Ён будзе пабудаваны толькі праз 12 гадоў – у 1912 годзе.
Сяргей Лушчык, г. Гродна



3 комментария по теме “Млын Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы

  1. Большая частка вялікага фотаархіва пася смерці Станіслава Казіміра Касакоўскага (1905г.) нейкі час знаходзілась ў палацы ў Вайткушках на Ковеншчыне (Літва). Не выключана, што там былі фатаграфіі і Вялікай Бераставіцы. У жудасным стане (адсырэлыя, заражаныя грыбковай інфекцыяй)фотаальбомы ў міжваенны перыяд 20-30-я гг. трапілі ў музеі незалежнай Літвы (у тым ліку і ў Каўнас). Нейкая частка гэтых архіваў знаходзіцца ў Польшчы. Да сённяшняга дня на замежных антыкварных аўкцыёнах час ад часу ўсплываюць гэтыя фотаздымкі. Але каштуюць яны ў добрым стане ад 100 да 500 даляраў за штуку. Ведаю, што альбомы Касакоўскага ёсць і ў музеях Беларусі.

  2. Альгирдас здравствуйте.
    А вы не могли бы там посмотреть и если есть фото Берестовицы то хотя бы сообщить, а ещё лучше копии в редакцию прислать:)

  3. STATJA INTIERIESNAJA. KOSSAKOVSKI BYL RODONACALINIKOM FOTOGRAFIJI V LITVIE .V FONDACH MUZIEJACH KAUNASIE JIEST JIEVO FOTOGRAFIJI.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *