Падарожжа ў Белавежскую пушчу- рэзідэнцыю Дзеда Мароза

Лента новостей

У гэтым годзе, як ніколі,
Пашанцавала нашай школе:
Запрасіў нас Дзед Мароз
На свята цудаў – Новы год.
Дарога была доўгая
Гадзіны, пэўна, тры,
Але ніхто не скардзіўся,
Чакалі ўсе сябры,
Каб трапіць як хутчэй
У месцейка заветнае,
І верш для Зюзі прачытаць
У самой аж рэзідэнцыі.
Але ж не ўсё так просценька,
Шаноўныя сябры,
Пры самым уваходзе
Сустрэлі нас Дубы.
Казалі яны нам:
-Вітаем, дзеткі, вас.
А каб ісці вам далей,
Паслухайце наказ:
Павінны быць вы ветлівы
І слухацца заўжды.
На гэтай тэрыторыі
Мы — гаспадары.
Паабяцаўшы разам
Выконваць той наказ,
Пабеглі мы наперад,
Дзе Зюзя чакаў нас.
А колькі было радасці,
Вам не перадаць,
Калі Дзядок з унучкаю
Пачаў нас віншаваць!
Далей мы вандравалі
Па пушчы ўжо адны:
Усюды пабывалі,
Дакуль вялі сляды.
Яшчэ былі ў музеі,
Жывёлаў мноства там:
Ласі, лісіцы, зайцы
І зубр сустрэўся нам.
Напрыканцы экскурсіі
Салодкі чакаў прыз.
Вось так і завяршыўся
Зімовы наш круіз.
Ганна Коцур
Алекшыцкая СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *