Памяць жыве ў сэрцах нашчадкаў. У Вялікай Бераставіцы адзначылі дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуально Беларусь помнит Лента новостей Общество

16 ліпеня – асаблівая дата ў гісторыі Бераставіччыны. У гэты дзень у 1944 годзе пасля трох гадоў фашысцкай акупацыі на бераставіцкую зямлю прыйшла доўгачаканая свабода. І хоць падзеі Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам усё далей ад нас, але памяць аб мужнасці і гераізме воінаў-вызваліцеляў назаўсёды застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў. І праз 78 гадоў ад гэтай памятнай падзеі бераставічане па-ранейшаму аддаюць даніну павагі тым, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за нашу незалежнасць і мірнае жыццё. Вось і напярэдадні дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі працоўных калектываў раённага цэнтра ўсклалі жывыя кветкі да помнікаў Воіну-вызваліцелю ў цэнтры гарадскога пасёлка, Смуткуючай маці па вуліцы Леніна і да брацкай магілы на вуліцы Чкалава.


Бераставічане памятаюць і ніколі не забудуць, якая страшная цана заплачана за вызваленне нашай малой радзімы. У баях за вызваленне Бераставічыны аддалі свае жыцці 857 салдат і афіцэраў, 818 жыхароў раёна загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Ад рук нацыстаў загінулі 634 мірныя жыхары. Памяць аб іх подзвігу будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах.


Ірына Міклаш, фота аўтара, Дар’і Марцуль і Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *