“У пошуках добрага настрою”. Гульні, конкурсы, забавы і атракцыёны – юным бераставічанам на свяце Дня Незалежнасці не давялося сумаваць

День Независимости Лента новостей Общество

Для самых маленькіх гасцей свята Дня Незалежнасці арганізатары прадугледзелі шмат забаў.

Работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правялі дзіцячую музычна-забаўляльную праграму “У пошуках добрага настрою”.

Разам з каларытнымі персанажамі Феяй і яе сяброўкамі Весялінкамі юныя бераставічане і госці свята танцавалі вясёлыя флэшмобы, адгадвалі жартоўныя загадкі, удзельнічалі ў камандных гульнях і конкурсах, спаборнічалі ў меткасці, на хуткасць збіралі тэтрыс. Гульнявая праграма не пакінула дзецям ніводнага шанцу для суму.

На свяце працавала інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей “Беларусь у фарбах лета”, арганізаваная Бераставіцкім цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі. Юныя жыхары гарпасёлка малявалі мірную Беларусь і шчаслівае дзяцінства, гулялі ў інтэлектульныя гульні і віктарыны.

Дзейнічалі дзіцячыя атракцыёны – горка і электрамабілі.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *